eng
competition

Text Practice Mode

Ведаць мову (паводле Я. Скрыгана)

created Feb 28th 2021, 07:52 by KrazyKrok


1


Rating

139 words
11 completed
00:00
Цяпер гэта можа гучыць як анэкдот, але ў свой час, вельмі даўно, на менскім шклозаводзе «Пралетар» была вывешана такая абвестка: «Тут прадаецца шлюбнае шкло». Зразумела, што такую абвестку пісаў не літаратар. Аднак жа ён быў упэўнены, што піша па-беларуску. Чалавеку таму здавалася, што ведаць мову лёгкая справа. Можна ўзяць слоўнік, паглядзець, як перакладаецца з мовы на мову тое ці іншае слова. І работа зроблена. У слоўніку супраць расейскага слова «брак» стаяла адно з азначэньнем «шлюб». Вось такім чынам і зьявілася абвестка, у якой паведамлялася, што замест бракаванага прадаецца шлюбнае шкло.  
Гэтую далёкую быліцу, якая стала анэкдотам, я прыгадаў нездарма. На жаль, і ў наш час трапляюцца людзі, якія лічаць, што ведаць мову нескладаная рэч. Але гэта ня так. Ведаць мову гэта ведаць законы яе будаваньня. Ведаць мову гэта ў першую чаргу ведаць, як гаворыць народ.

saving score / loading statistics ...